< Казлоўшчына >
Мясцовая сядзіба закладзена ў сярэдзіне XVIII ст. Першапачаткова яна належала роду Герутовічаў. Прадстаўнікі роду Ліпонаў былі апошнімі ўладарамі сядзібы. Цагляны сядзібны дом, узведзены пры Ліпонах, захаваўся ў выдатным стане. У ім жывуць людзі і дзейнічае музычная школа. Тэрыторыю сядзібы паступова забудоўваюць сучаснымі будынкамі.