< Міроўшчына >
Мясцовая сядзіба была закладзена ў сярэдзіне XVII ст. родам Макавецкіх. Каля чвэрці стагоддзя гэтымі землямі валодалі прадстаўнікі роду Стравінскіх. Ад сядзібы захаваўся даволі вялікі пейзажны парк і ўязная брама. Пілоны брамы былі часткова пашкоджаныя, але пазней іх адрэстаўравалі.