< Нагародавічы >
Тут знаходзіцца былы маёнтак Дмахоўскіх. Часткова захаваўся пейзажны парк. У атачэнні старых дрэў стаіць праваслаўная царква Св. Мікалая, якая дзейнічае і сёння. Магчыма, гэты храм узвялі яшчэ ў сярэдзіне XVIII ст. Пакуль невядома, да якой канфесіі храм належаў першапачаткова.