< Казловічы >
На краі вёскі, на старажытных хрысціянскіх могілках, стаіць касцёл, пабудаваны ў першай палове XIX ст. Пасля 1864 г. каталіцкая святыня, магчыма, «выпадкова» згарэла або была значна перабудавана ў праваслаўны храм. У канцы 60-х гг. XIX ст. яна абнаўлялася. У 1920-я гг. храм вернуты каталікам. Сёння каталіцкая святыня, асвечаная ў гонар Дзевы Марыі і Св. Андрэя, абабітая дэкаратыўнай вагонкай. Прылеглая тэрыторыя добраўпарадкаваная.