< Лебедзева >
Паселішча згадваецца з 1387 г. Належала Радзівілам, Галоўням. Калісьці тут было пяць ветраных млыноў. Радавая забудова захавалася з пачатку ХІХ ст. Цагляная Троіцкая царква ў рэтраспектыўна-рускім стылі пабудаваная ў 1869 г. У 1910 г. на хрысціянскіх могілках узведзеная вытанчаная капліца-пахавальня. Капліца ўражвае сваёй прыгажосцю і навізной, хаця ёй ужо больш за сто гадоў.