< Лоеў >
Па дадзеных археалагічных даследаванняў, у гэтых месцах чалавек сяліўся яшчэ ў VII ст. да н. э. У XI ст. тут знаходзілася гарадзішча дрыгавічоў. Згадка пра Лоеў у складзе ВКЛ датуецца 1505 г. З XVI ст. гэта мястэчка з замкам. У сучасным пасёлку можна ўбачыць прыгожыя дамы радавой забудовы па вул. Савецкая 1 і 4 (1874 г.) і па вул. Леніна. Уяўляе цікавасць прасторная набярэжная Дняпра.