< Лоск >
У 1856 г. пабудавана каменная царква Св. Георгія ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Царква акружана моцнай каменнай агароджай з брамай. У XVI ст. у гэтым паселішчы працавала друкарня Сымона Буднага, пра што сведчыць мемарыяльная дошка. Захаваліся два ўнікальныя драўляныя будынкі: касцёл Сэрца Ісуса (1919 г.) і плябанія. Касцёл з 1959 г. быў складам, сёння ён не дзейнічае. На ўскрайку вёскі высіцца вялізнае гарадзішча.