< Нароўля >
У 1765 г. мястэчкам валодаў шляхецкі род Аскеркаў, потым шляхецкі род Гарватаў. Палац у стылі класіцызму пабудаваны ў 1859 г. Палац маёнтка, брама, пейзажны парк на беразе Прыпяці, вытанчаная альтанка-маяк у парку, руіны фантана з каменнымі фатэлямі і сёння з'яўляюцца ўпрыгожаннем і галоўнымі архітэктурнымі славутасцямі горада.