< Новыя Доктаравічы >
Гэта той выпадак, калі не толькі складана, але і цяжка пісаць пра гісторыю і самога паселішча, і адзінага ў ім помніка нашай спадчыны прамысловай архітэктуры. Калі лічыць па старажытных надмагільных плітах на мясцовых могілках, гэтай вёсцы больш за дзве з паловай сотні гадоў, але гэтыя лічбы прыблізныя. Няма зусім ніякіх звестак і пра тое, хто быў уладальнікам мясцовай заможнай сядзібы. Ад сядзібы захаваўся дастаткова вялікі цагляны будынак бровара, які быў збудаваны прыкладна ў самым канцы XIX ст. Драўляная каплічка, руіны якой можна пабачыць на могілках, хутчэй за ўсё, была некалі каталіцкай.