Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Новыя Хоцькаўцы >

Прыкладна з сярэдзіны XVIII ст. сядзіба з'яўлялася ўласнасцю роду Ельскіх. Вялікі сядзібны дом згарэў пасля Першай сусветнай вайны. Пад жыллё выкарыстоўвалася афіцына, якая захавалася да нашых дзён. Цераз дарогу, на беразе ракі Свянцянкі добра захаваўся вадзяны млын, які яшчэ нядаўна працаваў на электрычнасці. Некалькі гаспадарчых пабудоў сядзібы выкарыстоўваюцца і цяпер. Часткова захаваўся пейзажны парк і некалькі невялікіх вадаёмаў.

Фотагалерэя

Маршрут Гнезна - Новыя Хоцькаўцы - Афіцына Маршрут Гнезна - Новыя Хоцькаўцы - Афіцына
Маршрут Гнезна - Новыя Хоцькаўцы - Афіцына Маршрут Гнезна - Новыя Хоцькаўцы - Афіцына
Маршрут Гнезна - Новыя Хоцькаўцы - Вадзяны млын Маршрут Гнезна - Новыя Хоцькаўцы - Вадзяны млын
Маршрут Гнезна - Новыя Хоцькаўцы - Вадзяны млын Маршрут Гнезна - Новыя Хоцькаўцы - Вадзяны млын

Карта хуткага доступу