< Палац >
У 1823 г. пачалася будоўля цаглянага палаца ў стылі класіцызму, якая доўжылася больш за два дзясяткі гадоў. Палац быў пабудаваны пры Ігнаціі Булгаку, прадстаўніку шляхецкага роду, які вёў гісторыю з пачатку XIV ст. Да 1900 г. палац утварыў замкнуты двор. Жылое крыло, у якім таксама была аранжарэя і зімовы сад, па невядомых прычынах было разбуранае. Аднак яго яшчэ можна аднавіць.