< Палясціна >
З назвай гэтай утульнай вёсачкі звязана некалькі цікавых старажытных легенд. У значна перабудаваным драўляным доме шляхціцаў Котвічаў (ХІХ ст.) і сёння жывуць людзі. Асаблівую цікавасць выклікаюць гаспадарчыя пабудовы разнастайнага прызначэння: свіран з каменю і цэглы, флігель, вялізны будынак з незвычайнымі драўлянымі арачнымі дзвярыма. Жыльцы гэтага дома гатовыя распавесці гісторыю гэтага маёнтка.