< Радагошча >
У 1806 г. пабудавана цагляная капліца-надмагілле Карповіча ў стылі класіцызму. Знаходзіцца гэтае прыгожае збудаванне на фамільных могілках уладароў маёнтка "Чамбраў", непадалёк ад уязной алеі. Сёння капліца ў лясах: ідуць аднаўленчыя работы, добраўпарадковаецца тэрыторыя вакол будынка.