Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Раванічы >

У 1799 г. на каталіцкіх могілках у стылі класіцызму пабудаваны цагляны касцёл Св. Антонія як фамільная пахавальня А. Слатвінскага. Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўваўся як склад. У 1990 г. храм пацярпеў ад пажару і сёння знаходзіцца ў руінах. Палац Слатвінскіх узведзены ў 1853 г. Разбураны падчас Другой сусветнай вайны, але ў 1952 г. адноўлены. Сёння палац зноў у дрэнным стане, яго неабходна тэрмінова аднаўляць. Яшчэ можна ўбачыць два флігелі, бровар, гаспадарчыя пабудовы, захаваўся парк з рэдкімі пародамі дрэваў і запушчанымі стаўкамі.

Фотагалерэя

Маршрут Раванічы - Раванічы - Касцёл Св. Антонія Маршрут Раванічы - Раванічы - Касцёл Св. Антонія
Маршрут Раванічы - Раванічы - Касцёл Св. Антонія Маршрут Раванічы - Раванічы - Касцёл Св. Антонія
Маршрут Раванічы - Раванічы - Палац Слатвінскіх Маршрут Раванічы - Раванічы - Палац Слатвінскіх
Маршрут Раванічы - Раванічы - Палац Слатвінскіх Маршрут Раванічы - Раванічы - Палац Слатвінскіх
Маршрут Раванічы - Раванічы - Палац Слатвінскіх Маршрут Раванічы - Раванічы - Палац Слатвінскіх

Карта хуткага доступу