< Сокарава >
Магчыма, гэтая пабудова раней была адным з флігеляў сядзібнага дома, які да нашых дзён не дайшоў. Магчыма, гэта і ёсць сам сядзібны дом, узведзены з чырвонай цэглы прыкладна ў сярэдзіне ХІХ ст. Побач знаходзіцца яшчэ адна дабротная пабудова. Будынкі стаяць сярод рэштак занядбанага парку.