< Тэатр >
Гэты будынак, які можна назваць візітнай карткай горада, узведзены ў неарускім стылі з цэглы ў 1888 г. Праз год быў урачыста адкрыты першы тэатральны сезон. Глядзельная зала размешчаная па цэнтры пабудовы і аформленая дэкаратыўнай драўлянай разьбой. Тэатр мае пяцьсот пасадачных месцаў. Зала апраўлена вестыбюльнымі калідорамі, па іншы бок якіх размешчаны грымёрныя і адміністрацыйныя памяшканні.