Вензавец >
Вядомы з XV ст. як мястэчка. Валодалі ім Заслаўскія, Сіняўскія, Сапегі. У 1872 г. з цэглы і палявога каменю ўзведзена царква Св. Пятра і Паўла ў псеўдарускім стылі. Захаваліся брама і агароджа, пры будоўлі якіх выкарыстоўвалі той жа матэрыял. Сёння святыня адбудаваная, адноўлены інтэр'еры храма, добраўпарадкавана сумежная тэрыторыя.