< Высоцк >
У 1730 г. з цэглы ўзведзена гэтая каталіцкая капліца ў стылі ампір з элементамі класіцызму. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што яна была асвечаная ў гонар Дзевы Марыі. Да 2006 г. капліца была закінутая, але пазней яе аднавілі і пераасвяцілі як праваслаўны храм Св. Мікалая. У вёсцы цудоўна захаваўся вялікі вадзяны млын, які нядаўна перайшоў у прыватную ўласнасць.