< Верцялішкі >
Паселішча вядома з пачатку XVI ст. як каралеўская ўласнасць. У 70-я гг. XVIII ст. тут, магчыма, было распачата будаўніцтва барочнай сядзібы для А. Тызенгаўза па праекце архітэктара Д. Сака. У 1854 г. тут узведзена драўляная ўніяцкая царква ў стылі ампір. Хутчэй за ўсё, пасля паўстання 1863-1864 гг. яна была пераасвячоная ў праваслаўную царкву Св. А. Неўскага.