< Воранава >
Вядомае паселішча з XVI ст. як Балотна. З 1613 г. - мястэчка. У гэтым мілым правінцыйным гарадку захавалася радавая забудова канца XVIIІ ст. Акрамя мініяцюрных каменных домікаў з разнастайным дэкорам фасадаў можна ўбачыць будынкі дзвюх сінагог. На хрысціянскіх могілках знаходзіцца незвычайная брама, якая была ўзведзеная з цэглы і каменю ў 1901 г.