< Загацце >
Прыгожы цагляны будынак чыгуначнага вакзала з прадуманымі архітэктурнымі прапорцыямі пабудаваны ў стылі класіцызму ў 1902 г. Варта спадзявацца, што прыгажосць падобных пабудоў яшчэ доўгі час будзе адбіваць ахвоту разбураць іх і ўзводзіць нешта больш сучаснае, кажучы, што яны састарэлі і аджылі сваё.