< Заполле >
Маёнтак згадваецца з 1488 г. Належаў Цішковічам, Вішнявецкім, Друцкім-Любецкім, Пуслоўскім. Апошні ўладальнік – Мар’ян Вандалін. У абрамленні вялізнага старажытнага парку ў добрым стане захаваўся сядзібны дом, пабудаваны з дрэва ў стылі неабарока ў самым пачатку XX ст. Абавязкова варта прагуляцца па цяністых сцяжынках парку.