< Заслаўе >
Да нядаўняга часу каменны крыж ляжаў у густой траве злева ад храма, які быў пабудаваны як кальвінскі збор у 1577 г. Сёння гэты каменны волат устаноўлены на бетонную апору за апсідай царквы. Крыж адрозніваецца вельмі правільнымі прапорцыямі. Месца добраўпарадкавана, разбіты кветнік. І царква, і крыж знаходзяцца на тэрыторыі былога замка, ад якога засталіся высокія валы, акружаныя равамі, а таксама руіны ўязной брамы, разбуранай падчас вайны 1654-1667 гг.