Маршрут Індура >
Кропкі маршрута Індура
Мястэчка вядомае з XV ст. У XVIII ст. пабудаваны драўляны касцёл Узнясення Дзевы Марыі ў стылі барока. У 1887 і 1898 гг. касцёл аднаўлялі. У 1992 г. храм зноў быў адбудаваны, але захаваў ранейшы выгляд і архітэктурны стыль. Агароджа і званіца касцёла пабудаваны з каменю. Варта звярнуць увагу на радавую забудову вёскі (ХІХ ст.). На ўскраіне вёскі стаіць каменны крыж.
Гэтае паселішча – радзіма вядомага релігійнага і дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай Ігнацы Якуба Масальскага. Ён загінуў падчас паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшка. Пакроўская царква ў рэтраспектыўна-рускім стылі, якая захавалася ў гэтай вёсцы, узведзена з цэглы і асвечана ў гонар Св. Прарока Іллі. Пабудавана царква на месцы старой драўлянай святыні на сродкі І. Масальскага ў 1871 г.
У 1822 г. непадалёк ад вёскі ўзведзена цагляная каталіцкая капліца Св. Ганны ў стылі класіцызму. У 1864 г. капліца перайшла ва ўласнасць праваслаўнай царквы. Роўна праз 100 гадоў з часу будоўлі, у 1922 г., святыня была вернутая каталікам. За апсідай храма на каменным пастаменце ўсталяваны невялікі каменны крыж з ледзьве заўважнымі надпісамі.
Невялікі фальварак да пачатку ХІХ ст. належаў багатаму роду Агінскіх. Пазней тут асталяваўся род Ляхніцкіх. Ад фальварка захавалася некалькі невялікіх арыгінальных свірнаў, складзеных з палявога каменю і цэглы. Яшчэ адна старажытная каменная пабудова і сёння выкарыстоўваецца пад жыллё. Свірны былога фальварка добра захаваліся і маглі б і сёння выкарыстоўвацца як жыллё ці для гаспадарчых мэт.
Згадваецца з XVI ст. З 1522 г. – мястэчка. Індура належала Кішкам, Радзівілам, Пацам, Валовічам. У 1814 г. узведзены цагляны Траецкі касцёл у стылі ампір. У 1904 г. ён быў адрэстаўраваны. Царква Св. А. Неўскага ў псеўдарускім стылі пабудавана з цэглы ў 1881 г. Цагляны будынак навучальнай установы (ХІХ ст.). Гаспадарчая пабудова сядзібы (XVIII ст.). У 1885 г. узведзены будынак сінагогі. Вялізнае гарадзішча. Каля вёскі Жытарадзь захаваліся габрэйскія могілкі.
У 1936 г. з цэглы ўзведзены вялікі касцёл Узнясення Дзевы Марыі ў стылі рэнесансу і класіцызму. Пасля Другой сусветнай вайны ўлады закрылі касцёл і пераабсталявалі яго пад млын. Храм вернуты каталікам у 1992 г. У 1864 г. з палявога каменю пабудавана Успенская царква ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Царква акружана моцнай каменнай агароджай. Абодва храмы ўдала ўпісваюцца ў радавую забудову вёскі.
Каменная агароджа, брама-званіца і драўляны храм у класічным стылі былі пабудаваны ў 1822 г. Драўляныя калоны дзеляць унутраную прастору храма на тры нефы. Пазней, у 1863-1864 гг., храм быў перабудаваны, у выніку чаго да яго была прыбудаваная двух'ярусная драўляная званіца. Сёння гэта праваслаўная царква Св. Мікалая.
Крыжаўзвіжанскі касцёл у стылі народнага дойлідства пабудаваны з дрэва ў 1795 г. Пазней святыня была абнесеная каменнай агароджай з арыгінальнай брамай у тры арачныя праходы. Побач стаіць двух'ярусная каменная званіца. Ад былога маёнтка Хрусціцкіх захаваліся руіны шасціграннай каменнай лядоўні, гаспадарчая пабудова і драўляны жылы дом, і сёння прыстасаваны пад жыллё.
У самой вёсцы на абочыне вуліцы патанаюць у кветках два прыдарожныя крыжы-абярэгі (праваслаўны і каталіцкі), усталяваныя ў 1930-я гг. Ад былога фальварка побач з вёскай захаваліся дабротныя будынкі з палявога каменю. У іх і сёння жывуць людзі. Захаваліся фрагменты невялікага парку.