Маршрут Пінск >
Кропкі маршрута Пінск
На вул. Заслонава можна ўбачыць будынкі некалькіх банкаў, пабудаваных тут у 1920-я гг. Гэта крэдытны банк у доме нумар 8. У доме пад нумарам 7 некалі размяшчаўся зямельна-сялянскі банк. Паблізу, у доме 12, пабудаваным у класічным стылі з цэглы ў 1904 г., размяшчаўся Азоўска-Данскі банк. Сёння гэта жылы дом.
Пабудаваны гэты ўнікальны для Беларусі помнік архітэктуры з цэглы ў стылі позняга барока з элементамі стылю рэнесансу ў 1635 г. Будавалася гэтая навучальная ўстанова ордэна езуітаў больш за дзесяць гадоў. Пры калегіуме дзейнічалі пяцікласная гімназія, аптэка, невялікі тэатр і друкарня. Сёння ў будынку калегіума размяшчаецца Музей Беларускага Палесся.
На гэтым месцы ў сярэдзіне XVII ст. узвышаўся драўляны касцёл манахаў ордэна камуністаў. У 1770 г. тут узведзены новы аднанефавы касцёл з цэглы ў стылі позняга барока з элементамі замкавага дойлідства. У 1864 г. ён быў пераасвечаны ў праваслаўе. У 1960 г. савецкія ўлады зачынілі касцёл, а ў 1992 г. ён быў прыстасаваны пад канцэртную залу арганнай музыкі.
Увосень 1911 г. у горадзе адбылося ўрачыстае і доўгачаканае адкрыццё першага кінатэатра, які праз некаторы час быў названы Казіно. Зала для гледачоў мела каля 400 пасадачных месцаў. Праз некалькі гадоў пры асноўным будынку адкрылася летняя зала. У 1947 г. кінатэатру далі новую назву – Радзіма. У 2006 г. былы кінатэатр набыў новы статус – цяпер гэта Палескі драматычны тэатр.
У 1786 г. пры кляштары бэрнардынаў з цэглы узведзены касцёл Св. Тройцы ў стылі барока. Пасля паўстання 1831 г. касцёл быў перабудаваны і стаў праваслаўнай царквой. Пад храмам захавалася крыпта з пахаваннямі тых часоў, калі гэты храм яшчэ быў каталіцкім. Пасля 1865 г. перад галоўным фасадам святыні ўзведзена цагляная двух'ярусная брама-званіца ў стылі класіцызму.
Яшчэ ў 1396 г. у горадзе быў заснаваны манастыр гэтага ордэна з драўляным касцёлам пры ім. У 1712 г. узведзены новы мураваны касцёл у гонар Дзевы Марыі, а таксама карпусы манастыра ў стылі барока. У 1863 г. манастыр быў зачынены, а касцёл атрымаў статус парафіяльнага. У 1925 г. касцёл стаў кафедральным. У 1981 г. была праведзена рэстаўрацыя, а ў 2001 г. у будынках манастыра адкрылася вышэйшая духоўная семінарыя.
У 1774 г. пачалося будаўніцтва велічнага цаглянага палаца ў стылі барока з элементамі класіцызму. Валодаў палацам пінскі суддзя, прадстаўнік знакамітага роду Бутрымовічаў Мацвей Бутрымовіч. Канец будоўлі быў прымеркаваны да візіту ў Пінск апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1784 г. А пачатак будаўніцтва палаца супаў з нараджэннем у сям'і Бутрымовічаў дачкі Юзэфы – будучай маці мастака, кампазітара і вандроўцы Напалеона Орды.
Першыя згадкі пра горад датуюцца 1097 г. У XII ст. Пінск быў сталіцай княства. З пачатку XIV ст. горад уваходзіў у склад ВКЛ. З XV ст. Пінск быў часткай Трокскага ваяводства, кіраваў ім Нарымонт – сын вялікага князя Гедыміна. З 1523 г. – уладанні жонкі караля Жыгімонта каралевы Боны. У 1527 г. пад сценамі Пінска войскі пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага ўшчэнт разбілі крымскіх татар. У горадзе захаваліся разнастайныя ўзоры радавой забудовы XVIII – XIX стст.
У горадзе да сённяшняга дня ў цудоўным стане захавалася некалькі культавых пабудоў габрэйскай рэлігіі. Адна сінагога знаходзіцца на вул. Кірава. Пабудаваная яна з цэглы ў самым канцы XIX ст. Яшчэ адну сінагогу можна ўбачыць на вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі. Пабудаваны будынак з цэглы ў першым дзесяцігоддзі ХХ ст.
Першапачаткова гэты будынак быў адным з флігеляў палаца Бутрымовічаў, збудаваным некалькі год пазней за сам палац. З 1913 г. – уласнасць павятовай управы. У 1920-я гг. тут размяшчалася кантора па вядзенні работ па аднаўленні Дняпроўска-Бугскага канала. Сёння ў адрэстаўрыраваным будынку дзейнічае прыватны рэстаранчык. Былое староства знаходзіцца на вул. Дняпроўскай флатыліі, 33.