Маршрут Свяцк >
Кропкі маршрута Свяцк
Гэтаму архітэктурнаму помніку прысвечаны асобны маршрут, аднак мноства кропак і гэтага маршруту таксама знаходзіцца паблізу канала. Пры жаданні падарожнік можа збочыць і сюды, каб палюбавацца тэхнічнымі збудаваннямі і маляўнічымі берагамі.
У гэтай вёсцы можна ўбачыць вельмі рэдкі прыклад таго, як першапачаткова праваслаўная царква была пераасвячоная як касцёл. Царква збудаваная на месцы старажытнага храма ў 1891 г. з цэглы ў стылі неакласіцызму. У 1920-я гг. праваслаўны храм быў перабудаваны і пераасвечаны ў Крыжаўзвіжанскі касцёл. Падобных прыкладаў на тэрыторыі Беларусі наўрад ці набярэцца з дзясятак.
Прыкладна ў цэнтры паселішча знаходзіцца каталіцкая святыня, асвячоная ў гонар Св. Пятра і Паўла і збудаваная з цэглы і каменю ў стылі готыкі з элементамі класіцызму ў 1865 г. Магчыма, храм доўгі час не дзейнічаў, бо асвечаны ён быў толькі ў 1925 г. Падчас Другой сусветнай вайны касцёл быў значна пашкоджаны і зноў доўгі час не дзейнічаў. У 1990-я гг. храм быў адроджаны, аднак у 2018 г. моцна пацярпеў ад пажару. Неўзабаве ён быў зноў адноўлены і адкрыты для вернікаў. Таксама захавалася драўляная плябанія канца ХIХ ст. і пабудова адміністрацыі гміны (1922 г.).
З пачатку XVI ст. паселішча ў складзе ВКЛ. Сядзіба была закладзена, магчыма, яшчэ ў 10-я гг. XVI ст. Храптовічамі, пазней перайшла ва ўласнасць Макаравічаў. Захавалася некалькі каменных пабудоў і пейзажны парк з сажалкамі. У 1848 г. у стылі позняга класіцызму ўзведзена мураваная ўніяцкая царква. Пры савецкай уладзе храм быў зачынены і доўгі час знаходзіўся ў занядбаным стане. У 1996 г. святыня была адноўлена і асвечана як Благавешчанскі касцёл.
Паселішча згадваецца з сярэдзіны XVI ст. у складзе ВКЛ. З сярэдзіны XVIII ст. уласнасць роду Агінскіх. У 1792 г. атрымала Магдэбургскае права і герб. На месцы старажытнай драўлянай каталіцкай святыні 1609 г. пабудовы быў закладзены новы каталіцкі храм з часанага бруса ў стылі неаготыкі. Пабудаваны храм у 1918 г. і асвечаны ў гонар Св. Тадэвуша. У 1958 г. зачынены савецкімі ўладамі і доўгі час стаяў у руінах. У 1993 г. адроджаны і адкрыты для вернікаў.
Вядома з сярэдзіны XVI ст. пад назвай Свяцк Малы. З XVIII ст. уласнасць Гасеўскіх, з 20-х гг. ХIХ ст. – Гурскіх. У 70-я гг. Гурскія перабудавалі сядзібны дом, узвялі новыя гаспадарчыя пабудовы і крухмальны завод. Захаваўся сядзібны дом, сажалкі, гаспадарчыя пабудовы. Актыўна вядуцца рэстаўрацыйныя працы.
З пачатку XVI ст. вядомы як мястэчка ў складзе ВКЛ. З сярэдзіны XVIII ст., магчыма, меў Магдэбургскае права і герб. Захаваўся будынак камендатуры (1893 г.). Самыя старыя яўрэйскія могілкі ў Беларусі. На каталіцкіх могілках можна ўбачыць капліцу-пахавальню, якая была збудаваная ў 1858 г. у стылі готыкі, і яшчэ адну, 1893 г. пабудовы. У 1789 г. з цэглы ў стылі готыкі і барока ўзводзіцца каталіцкі храм, асвячоны ў гонар Узнясення Дзевы Марыі. У 1920-я гг. аднаўляўся.
У складзе ВКЛ як уласнасць Радзівілаў згадваецца з пачатку XVI ст. З сярэдзіны XVIII ст. уласнасць шляхецкага роду Валовічаў. Па праекце архітэктара Д. Сака ў 1779 г. пачалося будаўніцтва грандыёзнага палаца. Ад былога маёнтка захаваліся гаспадарчыя пабудовы, велізарны пейзажны парк з сажалкамі, фамільная капліца (1889 г.) у стылі неаготыкі і палац Валовічаў у стылі класіцызму з элементамі барока. Сёння тут вядуцца аднаўленчыя работы.
Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. тут пачалося будаўніцтва каталіцкага храма ў стылі позняга класіцызму. Скончана будаўніцтва ў 1867 г., аднак святыня адкрыла дзверы для вернікаў толькі праз 30 гадоў. Асвечаны касцёл у гонар Праабражэння Гасподняга. На старадаўніх могілках можна знайсці руіны каменнага мемарыяльнага абеліска ў гонар салдат, якія загінулі ў Першай сусветнай вайне.