Чыгуначныя станцыі >
Кропкі Чыгуначныя станцыі
Будаўніцтва першай галіны беларускай чыгункі пачалося ў самым пачатку 60-х гг. XIX ст. Гэта быў участак Рыга-Арлоўскай чыгункі «Полацк-Віцебск», адкрыццё якога адбылося ў 1866 г. Чыгуначная станцыя ў вёсцы Багданаў пабудавана з цэглы па адным з тыпавых праектаў у стылі класіцызму з элементамі барока ў 1902 г. Побач са станцыяй можна ўбачыць выдатна захаваную воданапорную вежу, пабудаваную прыкладна ў той жа час. Нядаўна яна была капітальна адноўлена.
Даволі арыгінальная пабудова чыгуначнай станцыі ўзведзена з цэглы ў класічным стылі з элементамі мадэрн і эклектыкі прыкладна ў 1899 г. Магчыма, першапачаткова існаваў мансардны паверх, з часам незваротна згублены. Каб убачыць будынак станцыі, трэба выехаць з самога Будслава і ехаць у заходнім кірунку.
Да пачатку Першай сусветнай вайны працягласць чыгунак на тэрыторыі Беларусі складала каля 4,000 км. Дзіўна, што структура чыгунак даволі блізка паўтарала абрысы сучасных межаў краіны. Чыгуначная станцыя ў Вілейцы з часам неаднаразова перабудоўвалася, змяняючы архітэктурны стыль і паверхавасць. Узведзена яна з цэглы ў 1904 г. Побач захавалася воданапорная вежа, пабудаваная адначасова са станцыяй.
Тут, на жаль, першапачатковы архітэктурны стыль станцыі, пабудаванай у 1906 г., быў знішчаны пры шматлікіх аднаўленчых і рэстаўрацыйных працах. Магчыма, пабудову пашкодзілі таксама ў разбуральныя гады Сусветных войнаў і рэвалюцый. Аднак пры жаданні першапачатковы выгляд пабудовы можна было б аднавіць на падставе захаваных дакументаў і фотаздымкаў.
У вёсцы Княгінін вельмі блізка да арыгінальнага, здаецца, захаваўся будынак станцыі, пабудаваны па адным з тыпавых праектаў у 1905 г. Час і людзі, нягледзячы на шматлікія перабудовы і аднаўленчыя работы, захавалі першапачатковы выгляд станцыі, асабліва арыгінальны мансардны паверх. Таксама захавалася пляцоўка з разваротным кругам перад станцыяй.
Першы чыгуначны вакзал горада быў пабудаваны ў 1873 г. з дрэва. У 1907 г. на яго месцы пабудаваны новы шыкоўны чыгуначны вакзал з цэглы ў класічным стылі з ярка выяўленымі элементамі стылю мадэрн. Першапачаткова вакзал выглядаў нашмат больш маляўніча, але з часам з-за шматлікіх перабудоў незваротна страціў свае першапачатковыя мадэрнісцкія рысы. Аднак нават пасля гэтага вакзал уражвае сваёй маштабнасцю і пластыкай элементаў вонкавага дэкору.
У Навагрудку захаваўся будынак чыгуначнай станцыі, пабудаваны нямецкімі інжынернымі войскамі падчас Другой сусветнай вайны, а таксама вузкакалейная чыгунка, пракладзеная імі ж прыкладна ў той жа час з Баранавічаў у Ліду. Дарога была ў эксплуатацыі аж да 1965 г., пасля яе разабралі, а вось станцыя існуе і дагэтуль, ужо як аўтавакзал.
Безумоўна, пракладка чыгунак па тэрыторыі Беларусі мела вялікае значэнне для развіцця дзяржавы ў цэлым і мноства асобна ўзятых населеных пунктаў, якія ляжаць побач з гэтым транспартным шляхам. Станцыя ў Палачанах, магчыма, была пабудавана ў той жа час, што і станцыя ў вёсцы Багданаў, у самым пачатку ХХ ст., і нават, хутчэй за ўсё, па тым жа праекце. Нядаўна быў праведзены капітальны рамонт станцыі.
Неад'емнай часткай інфраструктуры, якая ўзнікла з будаўніцтвам чыгункі, акрамя саміх станцый і воданапорных вежаў, былі дапаможныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы, складскія памяшканні, лядоўня, месцы стаянак і афармленне прылеглых тэрыторый. Чыгуначная станцыя ў Прудах складзеная з чырвонай цэглы, прывезенай з віленскага цаглянага завода, у 1905 г. Драўляныя дапаможныя пабудовы станцыі з часам былі страчаныя.
Гэты ўчастак былой Любава-Роменскай чыгункі паміж Вільняй і Мінскам быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1873 г. Адна з тых чыгуначных станцый, якія захаваліся, знаходзіцца ў старажытным беларускім горадзе Смаргонь. Узведзена яна з цэглы ў стылі класіцызму ў 1923 г. У савецкі час станцыя была істотна перабудаваная і страціла свой арыгінальны мансардны паверх. У горадзе была яшчэ адна чыгуначная станцыя, незваротна згубленая падчас Першай сусветнай вайны.