01
53.07401, 30.04690Касцёл Св. Антонія Падуанскага (1912 г.)
1 / 3
Каталіцкая святыня, пабудаваная ў стылі неаготыкі ў 1912 г., была асвечана ў гонар Св. Антонія Падуанскага. Да пабудовы каменнага храма тут стаяў старажытны драўляны. У пачатку 1930-х гг. савецкія ўлады зачынілі касцёл і прыстасавалі будынак пад зернясклад, затым пад вытворчы цэх. Пасля Другой сусветнай вайны ў храме быў хлебазавод. Толькі ў 2003 г. пачаліся работы па рэстаўрацыі і аднаўленні касцёла, якія вядуцца да гэтага часу.
