01
53.93274, 25.06454Недабудаваны касцёл (1937 г.)
1 / 3
У Беларусі існуе толькі некалькі прыкладаў, калі будаўніцтва культавага збудавання было пачата, але не завершана. Адзін з іх – царква ў Вялікай Слабадзе, што знаходзіцца пад Карэлічамі, а другі – Волдацішкі. У гэтай вёсцы стаіць недабудаваны касцёл, будаўніцтва якога было пачата ў 1937 г. У абодвух выпадках будаўніцтву перашкодзілі вайны. Ці будзе святыня дабудоўвацца, невядома.
