01
53.96447, 27.05021Ракаў. Лядоўня
1 / 4
Ёсць дзве версіі прызначэння гэтай пабудовы, ад якой засталіся толькі руіны. Першая кажа пра тое, што гэтыя руіны цокальнага паверха з велізарным сутарэнным памяшканнем – былая паштовая станцыя, збудаваная прыкладна ў 90-я гг. XIX ст. Паводле іншай версіі, гэта мураваная лядоўня, якая захавалася да нашых дзён ад некалі квітнеўшай тут сядзібы шляхецкага роду Здзяхоўскіх. Руіны гэтай пабудовы можна знайсці побач з каменным касцёлам.
