01
53.74144, 26.87706Майстэрня па вытворчасці колаў
Ад сядзібы, якой у XIX ст. валодаў шляхецкі род Пенскіх, захаваліся выдатна складзеныя будынкі кароўніка, лядоўні, кузні і майстэрні па вытворчасці колаў. Сядзіба прыватызаваная, будынак адрэстаўраваны, тэрыторыя добраўпарадкаваная. У пачатку XIX ст. з цэглы пабудавана капліца-пахавальня ўладальнікаў сядзібы ў класічным стылі. Цяпер яна ў паўразбураным стане.
