01
53.68022, 23.84095Пазямельна-сялянскі банк (Леніна, 9 / Карбышава, 25)
1 / 3
У 1913 г. на рагу сучасных вуліц Леніна і Карбышава па праекце архітэктара Астравушава пабудаваны будынак пазямельна-сялянскага банка ў вытанчаным стылі мадэрн. Т-падобны будынак мае два высокія паверхі. Пабудова мела і паспяхова задзейнічаны цокальны паверх, дзе некалі размяшчаліся службовыя памяшканні і архіў. Другі паверх выкарыстоўваўся пад жыллё служачых і адміністрацыі.
