Заслаўе. Крыніцы
Яшчэ зусім нядаўна ў гэтым былым мястэчку існавалі дзве святыя крынічкі. Адна з іх, больш буйная, была на самым беразе ракі Чарніцы, недалёка ад вуліцы Вялікая. Другая, больш сціплая, якая насіла вельмі кранальную назву «Слёзы Рагнеды», бруілася за валам Заслаўскага гарадзішча. Яна сёння амаль знікла з нашых вачэй. А вось крыніца на беразе Чарніцы нядаўна атрымала новую прыгожую альтанку ці навес з купалам і крыжыкам. Вельмі спадзяюся, што і крыніца «Слёзы Рагнеды» некалі зноў ажыве.
Глядзець мясціну→