< Дом Старога Уласа >
Поўнае імя гэтага беларускага паэта – Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі. На адной з вуліц горада насупраць праваслаўнага драўлянага храма захаваўся таксама драўляны аднапавярховы дом, у якім нарадзіўся і да 1914 г. жыў будучы збіральнік фальклору, паэт і публіцыст. Дзякуючы Старому Уласу ў Вільні Янка Купала пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай. Памёр паэт ва ўзросце 74 гадоў і пахаваны ў Літве.