Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Касцёл Св. Язэпа >

З пачатку XVII ст. на гэтым месцы стаяў драўляны каталіцкі храм. У 1816 г. на сродкі графа Іосіфа Тышкевіча тут быў узведзены новы мураваны касцёл у стылі позняга класіцызму. Праз 13 гадоў побач была пабудавана брама-званіца з трыма масіўнымі званамі. Пасля паўстання 1863-1864 гг. касцёл быў пераасвечаны як царква. Пасля Другой сусветнай вайны, у 1960 г., ужо савецкія ўлады зачынілі храм і прыстасавалі яго пад склад і вытворчы цэх. У 1991 г. касцёл быў вернуты вернікам.

Фотагалерэя

 - Валожын - Касцёл Св. Язэпа (1816 г.) - Валожын - Касцёл Св. Язэпа (1816 г.)

Карта хуткага доступу