< Палац Тышкевічаў >
З XIV ст. паселішча было ўласнасцю родаў Манвідаў, Гаштольдаў, Радзівілаў, Чартарыйскіх. З пачатку XIX ст. – уласнасць роду Тышкевічаў. На месцы былога замчышча граф Іосіф Тышкевіч у 1806 г. узвёў велізарны палацава-паркавы комплекс у стылі класіцызму. У цэнтральным палацавым корпусе сёння размяшчаецца вайсковая частка, таму разгледзець будынак можна толькі здалёк.