< Дудаковічы >
Пасярэдзіне вёскі стаіць Пакроўская царква ў рэтраспектыўна-рускім стылі, пабудаваная з цэглы ў 1868 г. Дастаткова добра захаваўся ўнутраны і вонкавы дэкор храма. Васьмігранны барабан на вяршыні царквы абапіраецца на чатыры вялізныя слупы. Якасная кансервацыя падоўжыла б жыццё святыні яшчэ на доўгі час.