< Хойнікі >
Хойнікі вядомыя як вёска ў складзе ВКЛ з пачатку XVI ст. Валодалі вёскай Вішнявецкія, Шуйскія, Празоры. З XVII ст. – мястэчка. У 1912 г. Празоры ўзвялі на старых фундаментах новы двухпавярховы цагляны сядзібны дом з арыгінальнай бакавой вежай. Захаваліся тры пілоны брамы і багаты пейзажны парк, сёння дагледжаны.