< Прылукі >
Пакроўскі храм пабудаваны з драўлянага бруса ў стылі народнага дойлідства ў 1870 г. Да нашых дзён храм дайшоў без істотных змен, толькі званічны купал першапачаткова, як сцвярджаюць старажылы, быў вышэйшы і іншай формы. У храме можна палюбавацца старажытнымі абразамі, напісанымі ў сярэдзіне ХVII ст.