< Раёўшчына >
З часам пакрыццё дарог удасканальвалася – дакладней, мяняўся матэрыял. Камень пачалі калоць. Колатыя часткі каменю шчыльней падыходзілі адзін да аднаго, робячы пакрыццё яшчэ раўнейшым. А інжынер Трылінскі вынайшаў шасцігранны блок з каменю і бетону – знакамітую «трылінку». У Беларусі існавалі дарогі і з такім пакрыццём. Раёўшчына вядомая сумным прыкладам знішчэння адной з самых старых брукаваных дарог, узрост якой налічвае каля 400 гадоў. Захаваліся толькі дрэвы, якімі дарога была абсаджана.