< Шпіталь >
Карпусы шпіталя пабудаваныя з цэглы ў стылі неаготыкі з элементамі стылю мадэрн на сродкі магнацкага роду Радзівілаў у 1909 г. Лячэбная ўстанова паспяхова дзейнічала аж да 1917 г. Пасля Другой сусветнай вайны тут нейкі час размяшчалася пачатковая школа. Потым былыя карпусы шпіталя выкарыстоўваліся камунальнымі службамі Клецка.