< Спаса-Праабражэнская царква >
Храм у стылі рэнесансу і барока будаваўся на сродкі ўладальніка горада І. Глебавіча з цэглы як кальвінскі збор. Пасля ён стаў каталіцкай святыняй (1626 г.). Пасля паўстання 1830-1831 гг. пераасвечаны як царква. За савецкай уладай зачынены і прыстасаваны пад музей народных рамёстваў. У 1990 г. царква вернута вернікам. Ля храма нядаўна ўсталяваны вялізны каменны крыж, які раней ляжаў у траве побач з вёскай.