< Завод «Аліварыя» >
Актыўнае развіццё горад атрымаў з 1890 па 1901 гг., калі галавой горада быў Караль Чапскі. Падчас яго кіравання ў Мінску была адкрыта жаночая гімназія, дабудаваны гарадскі тэатр, збудаваная электрастанцыя, тэлефонная станцыя грамадскага карыстання, праведзена каналізацыя, пачала працаваць конка і многае іншае. У 1894 г. К. Чапскі купіў стары піўзавод і мадэрнізаваў яго. Шырока вядомы піўзавод «Аліварыя» паспяхова вырабляе якасны прадукт і сёння.