Маршрут Малыя Сяхновічы >
Кропкі маршрута Малыя Сяхновічы
Ад старажытнага маёнтка, які квітнеў тут на працягу некалькіх соцень гадоў, захавалася толькі частка парку. Над вясковымі дамамі ўзвышаецца Успенская царква ў псеўдарускім стылі, пабудаваная з цэглы ў 1896 г. Какошнікі, фрызы, дэкаратыўныя парталы і вуглавыя калоны ўдала гарманіруюць з колеравай палітрай сцен.
Паводле пісьмовых крыніц, з 1816 г. паселішча Жабінка было ўласнасцю шляхціцаў Гарэцкіх. Варта зазірнуць на чыгуначную станцыю і паглядзець будынак вакзала, пабудаваны з цэглы ў 1903 г. У 1885 г. узвялі драўляную Пакроўскую царкву ў стылі неакласіцызму. Знешні дэкор храма надае святыні ўбранасць і стрыманую ўрачыстасць.
У гэтай вёсцы захавалася ўнікальная пабудова пачатку XVI ст. Пабудаваны храм з дрэва ў 1502 г. на сродкі ўладара мясцовага маёнтка. Магчыма, першапачаткова храм быў уніяцкім ці каталіцкім. Пасля паўстання 1863-1864 гг. храм пераасвяцілі. Сёння ён вядомы як праваслаўная Нікіцкая царква. Храм некалькі разоў перабудоўваўся, але цяжка сказаць, якія рысы змяніліся.
Вядомае паселішча з XV ст. З сярэдзіны XV ст. – уласнасць старажытнага шляхецкага роду Касцюшак. Ад маёнтка часткова захаваўся парк і ўязныя алеі. У будынку мясцовай школы створаны музей, прысвечаны праслаўленаму беларусу Тадэвушу Касцюшка. У 1988 г. перад музеем быў усталяваны бюст герою. У 1889 г. адзін з часопісаў пісаў, што ў гэтых мясцінах існуе традыцыя здымаць шапку, калі праязджаеш міма сядзібы Касцюшка, і надзяваць яе пасля таго, як маёнтак згубіцца з вачэй.
Храм у гэтай вёсцы ўзведзены з дрэва ў стылі народнага дойлідства з рысамі барока ў 1720 г. Адразу ж пасля паўстання Каліноўскага быў перабудаваны. Нядаўна святыню рэстаўравалі. У 1852 г. царква была абнесена агароджай з палявога каменю.
Касцёл Сэрца Ісуса пабудаваны ў 1934 г. Выкананы храм з цэглы ў вытанчаных рысах стылю мадэрн. Святыню ўпрыгожвае фасад са званіцай. Над ім узвышаецца вытанчаная вежачка на тонкіх фігурных калонах.
У 1875 г. у гэтым паселішчы ўзведзены цагляны праваслаўны храм у рэтраспектыўна-рускім стылі. Храм упрыгожаны трох'яруснай званіцай над прытворам. Ад некалі багатага шляхецкага маёнтка да нашых дзён дайшлі рэшткі парку, закладзенага ў канцы XVIII ст.
У самым цэнтры вёскі красуецца драўляны храм Св. М. Арханёла. Пабудавана святыня ў стылі народнага дойлідства з рысамі барока ў 1772 г. Прыкладна праз сто гадоў царква перанесла капітальны рамонт. У 1902 г. над прытворам храма ўзвялі васьмігранную званіцу. Ёсць меркаванне, што і гэтая трохнефавая базіліка першапачаткова была ўніяцкім храмам.
Непадалёк ад вёскі, у чыстым сасновым бары з 2000 г. дзейнічае мужчынскі манастыр. У самым яго цэнтры ўзвышаецца драўляны храм, пабудаваны ў 1771 г. Узведзена святыня ў стылі народнага дойлідства з рысамі барока. Магчыма, першапачаткова гэта быў уніяцкі храм. У 1868 г. храм аднавілі і перабудавалі. У канцы ХІХ ст. непадалёк ад царквы ўсталявалі званіцу.
У 1894 г. узведзены велічны храм у гонар Купчынскай бітвы. Пабудаваны храм у рэтраспектыўна-рускім стылі з цэглы. Царква Св. Уладзіміра пабудавана па праекце архітэктара А. Кенэля. Варта ўвагі мемарыяльная капліца, усталяваная ў 2004 г. у гонар загінулых тут 6 верасня 1794 г. паўстанцаў Тадэвуша Касцюшка. На адной з граней піраміды выбіты словы "За нашу і вашу свабоду".