Маршрут Туча >
Кропкі маршрута Туча
Гэты маёнтак таксама належаў шляхецкаму роду Яленскіх. Сядзібны дом не захаваўся, але яго вялізныя скляпенні і сёння выкарыстоўваюцца мясцовымі жыхарамі для гаспадарчых патрэб. У цярпімым стане знаходзіцца будынак спіртзавода, спіртасховішча, кузня і афіцына, у якой і сёння жывуць людзі.
1842 г. з дрэва пабудавана Пакроўская царква ў стылі народнага дойлідства за кошт ахвяраванняў Радзівілаў і мясцовых памешчыкаў. У 1864 г. царкву перабудавалі. Перад храмам стаіць брама-званіца з бутавага каменю. Побач з вёскай бярэ пачатак рака Лань.
Паселішча вядома з канца XVII ст. У канцы XVIII ст. — маёмасць заможнага шляхецкага роду Несялоўскіх, а з 1788 г. і да прыходу савецкай улады сядзіба належала роду Чарноцкіх. У 1793 г. Чарноцкія будуюць з лістоўніцы дастаткова вялікі аднапавярховы сядзібны дом, які меў багацейшую на той час калекцыю карцін і бібліятэку. Капліцу, стайні, гаспадарчыя пабудовы і сам сядзібны дом знішчыў час і людзі. Ад некалі маляўнічай гаспадаркі Чарноцкіх захаваліся некалькі драўляных пабудоў і неверагодна прыгожыя дубовыя алеі, якія з’яўляюцца найлепшым прыкладам лінейных пасадак дуба ў Беларусі.
Магчыма, гэтая драўляная культавая пабудова першапачаткова была ўзведзена ў 1861 г. як уніяцкі храм. Сёння гэтая святыня вядомая як праваслаўны храм, асвечаны ў гонар св. Іаана Прадцечы. Пабудавана царква з дрэва ў сціплых рысах народнага дойлідства. Архітэктурны ансамбль дапаўняе драўляная званіца, першы паверх якой выконвае функцыю брамы, праз якую можна прайсці не толькі да храма, але і на тэрыторыю могілак. Да 1986 г. святыня была закінутая. Сёння яна адноўлена і прымае вернікаў.
Побач з аўтатрасай Р43 выдатна захаваўся цэлы комплекс паштовай станцыі, пабудаваны з цэглы ў стылі позняга класіцызму ў 1902 г. Цэнтральнае месца комплекса займае галоўны корпус станцыі, па баках ад якога захаваліся дзве канюшні з памяшканнямі для карэт і брычак. Сёння паштовая станцыя эксплуатуецца дарожнай службай.
Тут, у маёнтку "Стрэлкава", у 1909 г. з цэглы ўзведзены сядзібны дом у стылі класіцызму, які захаваўся да нашых дзён. Доўгі час у доме жылі людзі, сёння ён закінуты. Ад маёнтка засталіся драўляны свіран, дом для рабочых і пілоны брамы. Хацелася б, каб у гэтай гаспадаркі з'явіўся новы ўласнік, і пабудовы не пераўтварыліся ў руіны.
Маёнтак роду Яленскіх закладзены ў сярэдзіне XVIII ст. Добра захаваўся цагляны сядзібны дом ў стылі класіцызму (XVIII ст.). У савецкі час у ім працавала школа. Ад маёнтка захаваліся драўляны свіран з тэрасай на ўсю даўжыню будынка, вялізны цагляны свіран, прасторная цагляная пабудова кузні і іншыя гаспадарчыя пабудовы, а таксама адзін пілон уязной брамы.
Сядзіба роду Лабецкіх "Пласковічы" ўзведзена прыкладна ў 1862 г. Пабудовы сядзібы ўключалі ў сябе сядзібны дом, дзве афіцыны, драўляныя канюшні і сядзібны парк. Сёння сядзібны дом ляжыць у руінах. Захавалася ўнікальная пабудова драўлянага свірана.
Тут знаходзіцца былы маёнтак "Радзівілімонты" Радзівілаў. Сядзібны дом у стылі класіцызму быў пабудаваны італьянскім архітэктарам Спампані. Да нашых дзён захаваліся чатыры драўляныя калоны дарычнага порціка. У 1909 г. дом згарэў, але тут жа быў адбудаваны нанова. Захаваліся асобныя пабудовы гаспадарчага двара і пейзажны парк з вадаёмамі і мемарыяльным каменем з надпісамі.
Былы мясцовы маёнтак таксама належаў Яленскім. Гаспадарчыя пабудовы маёнтка нядаўна былі разабраныя, але захаваўся сядзібны дом, пабудаваны з цэглы ў стылі класіцызму. У ім і сёння жывуць людзі. Мясцовыя ўлады замянілі дах. Побач стаіць старэнькі калодзеж, над якім, са слоў старажылаў, некалі ўзвышаўся прыгожы каваны шацёр.