Маршрут Сталовічы >
Кропкі маршрута Сталовічы
Узнік горад у 1871 г. у сувязі з будоўляй станцыі на чыгунцы Брэст-Масква. З 1884 г. – мястэчка Разводава, а вёска Баранавічы вядома з 1627 г. У горадзе захавалася некалькі вартых увагі помнікаў. Крыжаўзвіжанскі касцёл з дрэва ў стылі эклектыкі (1924 г.). Сінагога (1822 г.). Пажарнае дэпо (1930 г.). Сядзібны дом Каранеўскіх – самы стары цагляны будынак у горадзе. Пакроўскі сабор у стылі класіцызму (1924 г.). У саборы ўсталявана сем мазаічных пано з Варшаўскага храма, разбуранага ў 1920 г.
Ад сядзібы Рдутлоўскіх (XVIII ст.) да нашых дзён захаваліся тры гаспадарчыя пабудовы. Прыдарожная капліца стаіць на ўездзе ў сядзібу, з боку дарогі Р2. Капліца пабудавана з цэглы ў 1782 г. На краі сядзібнага парку ў добрым стане захавалася цагляная вяндлянря. Яшчэ адна капліца рэдкай канструкцыі пабудавана ў стылі ампір у 1721 г.
Належала Чачотам, Яновічам, Міцкевічам. Па адной з версій, у гэтым невялікім фальварку 24 снежня 1798 г. нарадзіўся сусветна вядомы паэт Адам Міцкевіч. У 1990-я гг. у асноўным па малюнках Напалеона Орды былі адноўленыя будынкі фальварка: жылы дом, лямус, гаспадарчыя пабудовы.
Паселішча вядомае з XV ст. Тут знаходзілася радавая сядзіба князёў Крошынскіх. У XVI ст. належала Горскім, Радзівілам, Прушынскім. У 1920 г. на могілках пабудаваны цагляны касцёл Божага Цела ў стылі мадэрн. За касцёлам знаходзіцца магіла П. Багрыма – паэта, дэмакрата, таленавітага каваля-самавука. У храме захоўваецца яго каваная бронзавая жырандоль з фігуркамі жаўрукоў.
Тут знаходзілася яшчэ адна сядзіба Рдутлоўскіх. Захаваўся двухпавярховы цагляны дом для рабочых. Дом быў бы прыдатны для далейшай эксплуатацыі, калі яго адрэстаўраваць. У 1895 г. на могілках узведзена драўляная царква Св. Параскевы Пятніцы ў рэтраспектыўна-рускім стылі.
Ад старажытнай сядзібы роду Абуховічаў (XVIII ст.). захавалася некалькі гаспадарчых пабудоў і пейзажны парк з сажалкамі. У вёсцы і на могілках можна ўбачыць капліцы ХІХ ст. У 1825 г. узведзены велічны цагляны касцёл Св. Юрыя ў стылі ампір. Пасля паўстання 1863-1864 гг. яго перабудавалі пад царкву. У 1922 г. касцёл вернуты вернікам. Справа ад увахода высіцца масіўная двух'ярусная званіца, якая з'явілася нашмат пазней за храм.
У старажытным парку захаваўся цагляны сядзібны дом у стылі неаготыкі з рысамі класіцызму, пабудаваны ў 1822 г. Сядзіба належала шляхціцам Лашкевічам. Захаваўся дом чэлядзі, лядоўня і іншыя гаспадарчыя пабудовы.
Царква Св. А. Неўскага першапачаткова была касцёлам, асвечаным у гонар Я. Хрысціцеля. Храм пабудаваны ў 1639 г. уладаром мястэчка М. Дамброўскім па праекце І. Фантана і І. Глаўбіца. Гэта адзіны ў Беларусі храм рыцараў Мальтыйскага ордэна. У 1907 г. узведзены цагляны касцёл Сэрца Ісуса ў стылі неаготыкі. Тут усталяваны мемарыяльны камень, прысвечаны бітве войскаў Агінскага супраць маскоўскіх войскаў пад камандаваннем А. Суворава (12.09.1771 г.). Захаваліся два вадзяных млына (XVIII ст.).
Гэты незвычайны манумент, які стаіць на скрыжаванні некалькіх дарог непадалёк ад вёскі, узведзены, магчыма, у 1930 г. Па адной з версій, гэта помнік у гонар трох паходаў Рэчы Паспалітай на ўсход, па іншай – польскіх салдат, загінулых у 1920 г. Высокі пастамент вянчае арол з распасцёртымі крыламі і тры каталіцкіх крыжа.
У 1934 г. на краі вёскі ўзведзены цагляны Троіцкі касцёл у неараманскім стылі. Доўгі час храм быў у мізэрным стане. У 1995 г. храм аднавілі.