Уладзіслаў Сыракомля >
Кропкі Уладзіслаў Сыракомля
У Залуччы Уладзіслаў і Паўліна самастойна спрабуюць весці гаспадарку: апрацоўваецца поле, агароды, вырошчваюцца і збіраюцца лекавыя травы на продаж у мірскай аптэцы. Тут сям'я жыла з 1844 па 1852 гг. У 1851 г. у сям'і Сыракомлі на працягу тыдня паміраюць тры маленькія дачкі. У 1852 г. Уладзіслаў з жонкай і трохгадовым сынам назаўжды пакідаюць Залучча і з'язджаюць у Вільню. На месцы фальварка зараз толькі мемарыяльны камень.
Сюды бацькі Уладзіслава пераехалі ў 1831 г. Тут прайшлі першыя яго заняткі з хатнім настаўнікам. Хлопчыка рыхтавалі да паступлення ў нясвіжскую павятовую школу пры дамініканскім манастыры. Здаўшы экзамены на выдатна, юны Сыракомля паступіў адразу ў другі клас. Упершыню хлопчык наведаў Нясвіж з бацькам, успаміны пра што дарослы Сыракомля пазней увекавечыў у вершаванай форме. На другі год вучобы (1835 г.) царскія ўлады, напалоханыя паўстаннем 1830-1831 гг., зачынілі школу.
Тут Уладзіслаў без асаблівай стараннасці дапамагае бацькам весці гаспадарчыя справы і шукае любую магчымасць займацца сваім прызваннем. Шмат чытае – магчыма, менавіта ў Мархачоўшчыне ў яго ўпершыню праяўляюцца здольнасці да сачынення, жаданне вывучыць фальклор і архітэктурныя адметнасці роднага краю. У 1841 г. 18-гадовы юнак быў адпраўлены адсюль на працу ў Нясвіж.
Памёр Уладзіслаў Сыракомля 15 верасня 1862 г. у Вільні. Яму было 39 гадоў. Пахавалі яго на могілках Расу. Акрамя памятнай пліты ў касцёле ў Нясвіжы і бюста ў парку, у гонар паэта названы вуліцы ў Вільні, Варшаве, Нясвіжы, Навагрудку, Мінску... Устаноўлены мемарыяльныя камяні, выдаюцца ягоныя творы. На жаль, помніка Уладзіславу Сыракомлю ў Беларусі пакуль няма.
Менавіта ў мірскай карчме адбылася даволі знакавая падзея ў жыцці Уладзіслава Сыракомлі. Тут ў 1844 г. ён пачуў ад паштальёна кранальную гісторыю пра яго трагічнае каханне. На аснове гэтай гісторыі быў напісаны верш «Паштальён». Расійскі паэт Л. Трэфалеў пераклаў яго на рускую мову, а пазней яго паклалі на музыку – так нарадзілася знакамітая песня «Когда я на почте служил ямщиком». Жонцы паэта верш спадабаўся, і Уладзіслаў адправіў яго ў віленскі часопіс «Athenaeum», дзе ён быў апублікаваны.
У былой сталіцы ВКЛ Уладзіслаў Сыракомля працягнуў вучобу ў знакамітай школе пры дамініканскім манастыры, якую ў свой час скончылі такія вядомыя беларускія паэты, як Адам Міцкевіч і Ян Чачот. Скончыўшы ў 1837 г. школу ў Наваградку, Уладзіслаў прыехаў у фальварак у Мархачоўшчыне, які яго бацькі арандавалі з 1834 г. Ад вучобы ў Наваградку ў Сыракомлі засталіся зусім бедныя ўспаміны, якія не ішлі ні ў якое параўнанне з вучобай у Нясвіжы.
Праца для Уладзіслава знайшлася ў канцылярыі радзівілаўскай эканоміі. Там ён пазнаёміўся з пляменніцай кіраўніка канцылярыі А. Дабравольскага – Паўлінай Мітрашэўскай. Вянчанне маладых прайшло ў касцёле, магчыма, у 1843 г. У гэтым касцёле ў 1902 г. усталявана мемарыяльная пліта. Адразу пасля шлюбу маладыя муж і жонка пераехалі ў Залучча. Гэты невялікі фальварак маладой сям'і пакінулі бацькі Уладзіслава, а самі пераехалі ў арандаваны фальварак у суседняй Туленцы.
У шляхецкай сям'і Аляксандра Кандратовіча і Вікторыі Златкоўскай 11 кастрычніка 1823 г. нарадзіўся хлопчык – Людвік Францішак Уладзіслаў, будучы знакаміты лірык зямлі беларускай, вядомы як Уладзіслаў Сыракомля. У Смольгаве сям'я будучага паэта, фалькларыста, мастацтвазнаўцы і перакладчыка пражыла няпоўныя два гады. У двары школы яго імені ўсталяваны мемарыяльны камень. Можна таксама адшукаць месца, дзе, магчыма, некалі стаяў дом гэтага невялікага фальварка.
Вёска і яе ваколіцы, пэўна, яшчэ памятаюць нашага славутага земляка. Пакінуўшы сыну фальварак Залучча, яго бацькі ў 1844 г. пераехалі менавіта сюды, дзе таксама арандавалі фальварак. У 1853 г. Сыракомля з жонкай прыехаў сюды на каталіцкія калядкі з Вільні. Гэта быў апошні яго візіт у гэтыя месцы, хоць раней, калі фальваркі Уладзіслава і яго бацькоў суседнічалі, ён з жонкай, хутчэй за ўсё, бываў там неаднаразова.
Сям'я Кандратовічаў арандавала фальварак у Яськавічах з 1825 г. Тут маленькі Уладзіслаў прыкладна ў пяць гадоў навучыўся чытаць. Менавіта з гэтай вёскай, што ляжыць уздоўж ракі Морач, у паэта і вандроўцы было звязана шмат дзіцячых успамінаў.