01
52.42217, 31.01666Палац Румянцавых і Паскевічаў
1 / 4
У архітэктуры Гомельскага палаца прысутнічае як класічны стыль, так і стыль эклектыкі. Будаваўся палац паэтапна, пачынаючы з 1777 г., калі быў узведзены галоўны, цэнтральны корпус. У пачатку XIX ст. узведзеныя два флігелі. Да 1835 г. уладальнікам быў граф Румянцаў, затым гаспадарамі палаца сталі прадстаўнікі графскага роду Паскевічаў. У 1837 г. паводле праекту польскага архітэктара А. Ідзкоўскага дабудаваныя галерэі, рызаліты і вежа палаца. Палац быў рэстаўраваны ў 1925 г. i пасля Другой сусветнай вайны.
