01
54.31216, 28.35380Мемарыяльны комплекс вайны 1812 г.
1 / 4
Тут, на правым беразе ракі Бярэзіны, у лістападзе 1812 г. адбылася пераправа Вялікай арміі Напалеона, якая суправаджалася лютымі баямі паміж французскай і рускай арміямі. Першы помнік на знакамітым Брылеўскім полі ўсталяваны ў 1912 г. Разбураны ў 1920 г. У 1997 г. на беразе ракі ўсталявалі помнік загінулым французскім салдатам.
