01
53.81374, 27.65687Сядзібны дом (XIX ст.)
1 / 3
Сядзіба вядомая з 1590 г. як фальварак. Належала Геранімовічам, Прушынскім, Бунгенцам. У 1640 г., адлучыўшыся ад сядзібы «Двор Лошыцкі», Новы Двор стаў самастойным маёнткам. Цагляны сядзібны дом у класічным стылі быў прыстасаваны пад праваслаўны храм. Захавалася брама сядзібы і дом для рабочых. Цікава, што ў сядзібнага дома няма афіцын.
